-бульба – 500 г
-часнык (раздушаны) - 2 зубчыка
-цвёрды швейцарскі сыр (груў’ер ці эмменталь) – 85 г
-сліўкі - 284 мл
-сметанкавае масла – 25 г.
Разагрэць духоўку да 180 С. Ачысціць і буйна нацерці бульбу (не выкарыстоўвайце кухонны камбайн - бульбачка атрымаецца занадта вільготнай).
Злёгку вышмараваць маслам глыбокую форму для духоўкі ёмістасцю 1.2 літра. Змяшаць бульбу, часнык, сыр і сліўкі, заправіць па густу.
Перакласці ў падрыхтаваную форму. Зверху пакласці кавалачак масла і запякаць 40 хвілін да залацістай скарыначкі.
|