-100 г гарбуза,
-40 г крупы пшоннай,
-50 г малака,
-15 г масла сметанкавага,
-1 яйка,
-40 г смятаны ці 50 г соусу
Падрыхтаваны гарбуз прыпусціць з маслам, змяшаць з пшоннай кашай, зваранай на малацэ, і дадаць яйкі.
Сумесь роўным пластом пакласці на бляху ці патэльню, змазаную тлушчам, і запекчы.
Перад падачай запяканку нарэзаць на порцыі і паліць маслам, смятанавым соусам ці смятанай.
|