- гарбуз - 400 г
- сметанкавае масла - 3 ст. л.
- яйка - 3 шт.
- рыс - 100 г
- цукар - 100 г
- карыца - па густу,
-цэдра цытрыны - па густу
- арэхі - па густу.
Вычышчаны гарбуз нацерці дробнай габлюшкай. Адлучыць жаўткі ад бялкоў. Масла змяшаць з цукрам і яечнымі жаўткамі, дадаць цёртую цытрынавую цэдру, карыцу, сечаныя арэхі, цёрты гарбуз, рысавую кашу.
У канцы дадаць узбітыя бялкі. Прыгатаваную масу пакласці ў змазаную тлушчам форму, зверху пакласці кавалачкі масла.
Запекчы ў духоўцы. Падаваць з фруктовым соусам.
|