- гарбуз (вычышчаны) - 750 г
- бульба - 2 шт.
- яйка - 2 шт.
- сметанкавае масла - 50 г
- сыр (цвёрды) - 100 г
- соль - па густу,
-перац (молаты) - па густу.
Нарэзаны кубікамі гарбуз варыць у падсоленай вадзе 20 хвілін. Асобна сварыць бульбу.
Звараныя гарбуз і бульбу расцерці, перамяшаць, увесці ўзбітыя яйкі, сметанкавае масла, соль, перац.
Пакласці масу роўным пластом на бляху, пасыпаць сырам, змясціць у нагрэтую духоўку і запякаць 20 хвілін.
|