- гарбуз - 1 кг
- тварог - 500 г
- манныя крупы - 150 г
- малако - 2 шклянкі
- яйка - 4 шт.
- вада - 1/2 шклянкі
- сметанкавае масла ці маргарын - 50 г
- смятана - па густу
- соль - па густу,
-кмен - па густу.
З манных круп сварыць на малацэ глейкую кашу. Вычышчаны гарбуз нарэзаць кавалачкамі і пасмажыць на сметанкавым масле ці маргарыне да гатовасці. Тварог працерці.
Змяшаць манную кашу, смажаны гарбуз і працёрты тварог, дадаць змяшаныя з вадой 3 яйкі, соль, кмен і ўсё старанна перамяшаць.
Выкласці масу на змазаную маслам бляху ці патэльню, паверхню выраўняць і вышмараваць яйкам. Запякаць у духоўцы 20 хвілін. Пры падачы паліць смятанай.
|