- гарбуз - 1 шт. невялікага памеру
- алей - 3 ст. л.
- масла сметанкавае - 4 ст. л.
- яйка - 4 шт.
- цукар - 2 ст. л.
- макароны - 200 г
- карыца - 1 дробка
- соль - па густу
Адварыць макароны, прамыць, даць вадзе сцячы. Гарбуз дробна нарэзаць, пасаліць, злёгку абсмажыць на алеі.
Макароны злучыць з гарбузом і перамяшаць. Яйка ўзбіць з цукрам, змяшаць з гарбузом і макаронамі, дадаць карыцу і зноў перамяшаць.
Пакласці атрыманую масу ў змазаны маслам гліняны гаршок, дадаць сметанкавае масла і запекчы ў духоўцы (10-15 хвілін).
|