- гарбуз - 1 кг
- пшанічны хлеб - 200 г
- малако - 1 шклянка
- курага ці разынкі - 1/2 шклянкі
- маргарын - 1 ст. л.
- паніровачныя сухары - 1 ст. л.
- цукар - 2 ст. л.
- яйка - 1 шт.
Вычышчаны ад лупіны і насення гарбуз нарэзаць долькамі, адварыць у малацэ, расцерці таўкушкай, дадаць загадзя замочаны хлеб, звараную курагу ці разынкі, цукар.
Масу старанна перамяшаць, пакласці на патэльню, змазаную маргарынам і пасыпаную паніровачнымі сухарамі, паверхню вышмараваць яйкам, размешаным з 2 ст. лыжкамі малака ці вады. Запякаць у нагрэтай духоўцы 20 хвілін.
|