- гарбуз - 1 кг
- масла сметанкавае - 40 г
- мука - 40 г
- малако
- белае віно - 100 мл
- сыр цёрты - 150 г
- смятана - 50 г
- соль - па густу
-перац - па густу
- мушкатавы арэх - па густу
Пачысціць і парэзаць кубікамі гарбуз, абварыць у падсоленай вадзе на працягу 10 хвілін. Адцадзіць, пакласці ў форму для запекання.
Абсмажыць муку ў масле, развесці малаком, праварыць да загусцення. Увесь час памешваючы, дадаць віно, сыр, смятану, спецыі.
Выліць соус на гарбуз, запекчы пры 200 С на працягу 15-20 хвілін.
|