-мякаць гарбуза, нарэзаная тонкай саломкай - 2 шкл.,
-тварог - 1 шкл.,
-яйкі - 3 шт.,
-яблыка - 1 шт.,
-разынкі і/ці курага - 2 ст. л.,
-цукар - 3/4 шкл.,
-соль - на кончыку нажа,
-пакуначак ванільнага цукру - 1шт. (па жаданні).
Вышмараваць форму для выпякання:1 ст. л. алею, 2 ст.л. мукі. Гарбуз нарэзаць тонкай саломкай, яблыка і курагу здрабніць, тварог працерці скрозь сіта.
Расцерці тварог з яйкамі, з цукрам, ванільным цукрам, дадаць соль. Змяшаць ўсе інгрэдыенты. Форму для выпечкі вышмараваць алеем (ці маргарынам), пасыпаць мукой.
Пакласці ў яе сумесь для запяканкі і паставіць у разагрэтую духоўку. Выпякаць да гатовасці. Выняць з духоўкі, адразу з формы не вымаць, даць трохі астыць.
Падаваць са смятанай, змяшанай з мёдам. Запяканка атрымліваецца вельмі далікатная, падобная на тварогавае суфле, з кавалачкамі гарбуза.
Яе можна падаць гасцям, як святочную страву. Акрамя таго, гэта выдатная страва для дзяцей.
|