-400 г нацёртага гарбуза
-2 шклянкі гатовага прапаранага рысу
-1 сярэдняя морква нацёртая
-2 вялікія цыбуліны парэзаныя кубікамі
-400 г фаршу (можна з курынай грудкі і нішчымнай свініны)
-4-5 памідораў парэзаных кубікамі ці перамеленых
заправы:
-соль,
-перац,
сухая трава:
-кроп,
-салера,
-пятрушка,
- зялёная цыбуля,
-папрыка,
-імбір,
-мушкатавы арэх (каму што падабаецца)
На патэльню наліваем ваду, толькі каб пакрыла дно і ўліваем 1 ст.л. сланечнікавага (аліўкавага) алею, кладзем цыбулю і моркву і тушым да мяккасці гародніны.
Зараз дадаем нацёрты гарбуз і варым на малым агні літаральна 5 хвілін (ён хутка становіцца мяккім)
Зараз чарга за памідорамі, выкладваем на патэльню і тушым да мяккасці Усе прадукты змешваем паміж сабой, дадаем заправы і добра вымешваем.
Выкладваем сумесь у форму і ставім запякацца ў разагрэтую да 180 С духоўку на 45 хвілін.
Па жаданні можна перад запеканнем заліць зверху сумессю яйка з малаком і пасыпаць цёртым сырам, тады яна будзе лепш рэзацца.
|