- браколі - 200 г
- чырвоная папрыка - па густу
- баклажан - 1/2 шт.
- сыр фета - 150 г
- чарніца - 100 г
- пятрушка (нарэзаная) - па густу
- сумесь са спецый - 1 г. л.
- часнык - 2 зубчыка
- соль - 1 г. л.
- чорны перац - 1/2 г. л.
для соусу:
- масла - 60 г
- мука - 4 ст. л.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
- малако - 400 мл.
Разагрэць духоўку да 200°С. Разрэзаць браколі на суквецці і адварыць у салёнай вадзе 5 хвілін. Нарэзаць папрыку і баклажан.
Для соусу растапіць у рондалі масла і падсмажыць на ім цыбулю. Дадаць муку і смажыць яшчэ некалькі хвілін, патроху даліць малако, змяшаць і давесці да кіпення.
Павялічыць агонь і дадаць у соус гародніну, дадаць соль, спецыі, пятрушку і даўлены часнык.
У канцы дадаць кавалачкі сыра і чарніцу. Выліць сумесь у форму, змазаную маслам, і выпякаць каля 20 хвілін.
|