-2 яйкі,
-адвараная бульба,
-0,5 кг грыбы (любыя),
-100 г сыра цёртага,
-400 мл малака,
-50 г сметанкавага масла,
-цыбуля,
-соль,
-перац,
-заправы - па густу.
Духоўку разагрэць да 250 гр С. Пасмажце грыбы з цыбуляй. Вазьміце глыбокую форму, вышмаруйце сметанкавым маслам, нарэжце пласцінкамі бульбу, выкладзіце на дно (каб дно было зачынена).
Смажаныя грыбы з цыбуляй пакласці зверху, і зноў пласт бульбы. Зрабіць некалькі пластоў, верхні пласт - бульбяны.
Узбіць яйкі з малаком і спецыямі, ўсё заліць. Паставіць у духоўку. За пяць хвілін да гатовасці пасыпаць цёртым сырам. Як толькі сыр расплавіцца, запяканка гатовая.
|