Бульбу чысцяць, мыюць і вараць у падсоленай вадзе, астуджаюць і рэжуць тоўстымі лустачкамі.
Звараныя ўкрутую яйкі рэжуць тоўстымі кружкамі. На патэльню, змазаную сметанкавым маслам ці алеем, кладуць лустачкі бульбы і на кожную ўкладваюць кружочак яйка.
Заліваюць малочным соусам, пасыпаюць цёртым сырам і запякаюць у духоўцы.
|