- ялавічына – 400 г;
-грыбы белыя (сушоныя) – 50 г;
-цыбуля - 2 шт.;
-смятана – 200 мл;
-перац духмяны - па густу;
- соль - па густу;
-бульба - 4 шт.;
-яйка - 1 шт.;
-сыр - па густу;
-алей для смажання;
-масла сметанкавае для бульбяной скарыначкі
Грыбы заліць халоднай вадой і пакінуць на 2-3 гадзіны, пасля чаго ваду зліць, а грыбы прамыць.
Ялавічыну нарэзаць тонкімі брусочкамі і абсмажыць на алеі. Дадаць грыбы і абсмажваць разам з мясам.
У другой патэльні абсмажыць да залацістага колеру тонка нарэзаную цыбулю.
Дадаць абсмажаную цыбулю да мяса з грыбамі, заправіць соллю, молатым духмяным перцам, ўсё перамяшаць.
Зняць патэльню з пліты і дадаць смятану. Бульбу ачысціць, нацерці на буйнай тарцы, адціснуць і змяшаць са злёгку ўзбітым яйкам.
Пакласці мяса з грыбамі ў вогнетрывалую форму, зверху роўным пластом пакласці сумесь бульбы з яйкам (прыкладна 1 см), па-над бульбай раскласці кавалачкі астуджанага сметанкавага масла.
Запякаць пры 180 С прыкладна 30 хвілін. Калі бульба будзе занадта хутка смажыцца, то прычыніце яго фальгой.
|