- кабачкі – 1 кг
- балгарскі сыр (брынза) - 250 г
- тлусты тварог – 250 г
- яйка - 4 шт.
- мяккае сметанкавае масла – 50 г
- міндаль (тонкамолаты) - 1/2 шклянкі
- соль - па густу
-белы перац - па густу.
Кабачкі мыем і дробна шаруем. Старанна адціскаем кабачкі ад залішняй вадкасці. Перакладаем кабачкі ў вялікую міску.
Крышым балгарскі сыр і дадаем яго да кабачкоў.
Кладзем туды ж тлусты тварог і старанна змешваем. Дадаем ўзбітыя яйкі, масла і міндаль.
Запраўляем соллю, перцам і змешваем ўсё ў аднастайную масу. Награваем духоўку да сярэдняй тэмпературы.
Змазваем бляху і перакладаем у яе атрыманую сумесь. Запякаем 50 хвілін. Перад падачай астуджаем хвілін 20.
|