200 г адваранай бульбы працерці. У падсоленай вадзе адварыць 250 г лісцяў канюшыны, адкінуць на друшляк, нарэзаць.
Дадаць 50 г здробненай брынзы ці сыра, перамяшаць. Бляху вышмараваць маслам, раскласці палову бульбы, зверху пакласці канюшыну і накрыць яе пакінутай бульбай.
Заліць малаком (50 мл), ўзбітым з 1 яйкам, алеем. Запякаць да гатовасці.
|