- рабарбар - 500 г
- белы хлеб - 300 г
- малако - 1/2 шклянкі
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1/2 шклянкі
- масла сметанкавае - 2 ст. л.
- карыца
- вада - 2-3 ст. л.
Лустачкі белага хлеба абсмажыць у сметанкавым масле. Вычышчаны рабарбар нарэзаць кавалачкамі і патушыць у невялікай колькасці сіропу, прыгатаванага з вады і цукру.
У змазаную тлушчам форму пакласці палову прыгатаваных грэнак, вынятыя з сіропу кавалачкі рабарбара, затым астатнія грэнкі.
Сіроп змяшаць з малаком, карыцай і ўзбітымі яйкамі, заліць сумессю змесціва формы, зверху пакласці кавалачкі масла і запекчы ў духоўцы да утварэння залацістай скарыначкі.
|