-700 г маладой крапівы,
-100 г сметанкавага масла,
-125 г мукі,
-300 мл малака,
-50 г сыра,
-50 г рысу,
-2 шт. яйкаў,
-соль - па густу,
-перац - па густу.
Лісце маладой крапівы старанна прамыць і заліць кіпенем, адкінуць на сіта, прамыць халоднай вадой, даць сцячы і дробна нарэзаць.
Рыс адварыць, не разварваючы, у салёнай вадзе і прамыць халоднай вадой. У асобным рондалі разагрэць сметанкавае масла і спасераваць муку, дадаць, памешваючы, крапіву і рыс, пасераваць разам 5 хвілін і, не перастаючы памешваць, уліць цёплае малако.
Пасаліць, паперчыць і выкласці ў змазаны маслам і абсыпаны сухарамі сатэйнік.
Заліць ўзбітымі яйкамі з цёртым сырам і запекчы ў духоўцы. Запяканка атрымліваецца жудаснаватага цёмна-зялёнага колеру, але вельмі смачная.
|