-1,5-2 шклянкі крыві,
-3 шклянкі сухароў або 1 шклянка ячных круп,
-150 г топленага сала,
-10 ягад ядлоўцу,
-соль,
-перац.
У змельчаныя белыя сухары ўліць працэджаную кроў, дадаць топленае сала, змельчаныя ягады ядлоўцу, соль, перац, перамяшаць.
Атрыманую масу перакласці ў змазаную салам і пасыпаную сухарамі міску. Запякаць у духоўцы на працягу 30 хвілін.
Замест сухароў можна ўзяць ячныя крупы. Перад тым як змяшаць іх з крывёй, крупы трэба заліць кіпенню і даць набухнуць.
|