- курыца (кумпячок) - 1 шт.
- бульба - 4-5 шт.
- кукуруза - 1 слоік
- цыбуля рэпчатая - 1-2 шт.
- сыр – 100 г
- маянэз.
З аднаго кумпячка, абавязкова замарожанага, нажом згаблёўваецца ўсё мяса. Атрыманае мяса ўкладваецца на патэльню з высокімі бартамі. Зверху выкладваецца цыбуля, парэзаная кольцамі, і кансерваваная кукуруза.
Далей кладзецца бульба, нарэзаная кружкамі. На бульбу неабходна пакласці невялікую колькасць цёртага сыра і зверху вышмараваць маянэзам (інакш сыр падгарыць). Рыхтуецца ўсё гэта ў духоўцы каля 30 хвілін.
|