-350 г курыных трыбухоў,
-50 г сала ці другога тлушчу,
-1 цыбуліна,
-0,5 шклянкі рысу, (1,5 шклянкі адваранага рысу),
-1 яйка,
-1 шклянка малака,
-цёрты сыр,
-маргарын,
-перац,
-соль.
Сала нарэзаць кавалачкамі і падрумяніць. Абсмажыць у ім цыбулю і пасечаныя курыныя трыбухі, першым чынам страўнічкі, затым сэрца, у апошнюю чаргу пячонку, бо яна прасмажваецца найболей хутка.
Заправіць сумесь соллю і перцам, дадаць трохі гарачай вады і тушыць да поўнай гатовасці. Адвараны рыс змяшаць з гатовымі прадуктамі, перакласці ў змазаную маслам форму, заліць яйкам, узбітым з малаком.
Пасыпаць цёртым сырам і кавалачкамі маргарыну. Запякаць 10-15 хвілін у нежаркай духоўцы. Падаць з кісла-салодкай салатай (з гарбуза, брусніцы, морквы з журавінамі і г.д.).
|