- лазання - 10 пластоў
- шпінат (замарожаны) – 250 г
- тварогавы сыр (рыкотта) – 150 г
- сыр мацарэла – 250 г
- яйка - 1 шт.
- цёрты сыр (лепш пармезан) - 2 ст.л.
- масла сметанкавае - 3 ст.л.
- грыбы свежыя – 250 г
- алей аліўкавы - 400 г
- воцат сталовы - па густу
- молаты чорны перац,
-мушкатавы арэх - па густу
- чырвонае віно - 1/2 шклянкі
- сухая зеляніна базіліка,
-сухая зеляніна мацярдушкі - па густу
Наліце ў вялікі рондаль ваду і 1 сталовую лыжку алею, давядзіце да кіпення. Пакладзіце лазанні і варыце на працягу 10 хвілін. Адкіньце спагецці на друшляк, апаласніце халоднай вадой і зноў адкіньце на друшляк.
Шпінат адварыце на пару, выдаліце з зеляніны лішнюю вільгаць. Змяшайце шпінат, сыр рыкотту, палову сыра мацарэла, злёгку ўзбітае яйка, цёрты сыр, мушкатавы арэх і перац.
Растапіце ў рондалі сметанкавае масла, абсмажце да мяккасці грыбы, парэзаныя на чвэртачкі. Зніміце з агню і астудзіце. Для соусу змяшайце аліўкавы алей з воцатам і спецыямі, дадайце віно, мацярдушку і базілік.
Перакладзіце палову сумесі ў гарачатрывалы посуд. На кожны пласт лазанні пакладзіце па 3 сталовыя лыжкі сырнай сумесі, па 3-4 чвэртачкі грыбоў.
Перакладзіце рулецікі швом уніз у форму для выпякання, ўліце соус, накрыйце фальгой і запякайце прыблізна 25 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
Затым зніміце фальгу і пасыпце рулецікі пакінутым сырам мацарэла і запякайце яшчэ каля 5 хвілін, пакуль сыр не расплавіцца.
|