-170 г морквы,
-50 г фасолі,
-15 г масла сметанкавага,
-1 яйка,
-35 г смятаны,
-5 г сухароў молатых
Дробна нарэзаную моркву прыпусціць. Асобна сварыць фасоль і працерці. Затым прадукты змяшаць і дадаць яйкі, масла, соль.
Старанна перамяшаную масу пакласці на змазаную маслам і пасыпаную молатымі сухарамі патэльню ці бляху.
Паверхню запяканкі вышмараваць смятанай і запекчы ў духоўцы. Перад падачай запяканку нарэзаць на порцыі. Падаць са смятанай.
|