- рабарбар – 300 г
- вада - трохі
- цукар - 2 ст.л.
- карыца - 1/2 г.л.
зверху:
- масла – 100 г
- цукар – 75 г
- яйка - 2 шт.
- міндаль (молаты) – 50 г
- соль - 1/2 г.л.
- мука - 2 ст.л.
Нагрэць духоўку да 175° С. Размачыць рабарбар, парэзаны на кавалачкі, у невялікай колькасці вады. Пакласці рабарбар у форму, змазаную маслам, зверху пасыпаць сумессю цукру і карыцы.
Для пакрыцця змяшаць мяккае масла і цукар, дадаць яйкі, міндаль, соль і муку. Выліць сумесь ў форму і выпякаць хвілін 20.
Падаваць у гарачым выглядзе ці ў астуджаным з ванільным марозівам.
|