-500 г рыбы (карп, лінь),
-500 г бульбы,
-3-4 ст. лыжкі алею,
-0,5 шклянкі смятаны,
-1 цыбуліна,
-1 ст. лыжка мукі,
-соль,
-перац,
-зелень.
Падрыхтаваную рыбу парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы.
Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю. У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе - кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху - зноў слой бульбы.
Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у духоўцы 30 хвілін. Пры падачы на стол запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна нарэзаным кропам.
|