- рыс - 2 шклянкі
- вада - 1 шклянка
- малако - 1 шклянка
- соль
- алей - 2 ст. л.
- яйка - 4 шт.
- рабарбар - 400 г
- цукар - 3/4 шклянкі
- цукровая пудра - 1 ст. л.
- какава - 1 г. л.
Прамыты рыс трохі праварыць на вадзе, затым дадаць малако і варыць рыс да паўгатовасці. Пасаліць. Вычышчаны, нарэзаны кавалачкамі рабарбар засыпаць цукрам і пакінуць на 2 гадзіны.
Яечныя бялкі адлучыць ад жаўткоў, жаўткі расцерці з цукрам, змяшаць з астыўшай кашай. Бялкі ўзбіць у густую пену.
У змазаную тлушчам форму пакласці пласт рысавай кашы, зверху рабарбар (без сіропу), ўзбітыя бялкі, пасыпаць сумессю цукровай пудры і какавы.
Запекчы ў духоўцы. Падаваць з сіропам з рабарбара.
|