-1 кг тварагу,
-2 яйкі,
-3-4 ст. лыжкі цукру,
-5-6 ст. лыжак манкі,
-1 груша,
-1 банан,
-смятана.
Тварог, яйкі, цукар старанна перамяшаць, можна дадаць трохі смятаны, затым усыпаць манку.
Банан і грушу парэзаць кавалачкамі, дадаць у цеста. Пакласці цеста ў форму, разраўняць лыжкай, вышмараваць зверху смятанай і запякаць у духоўцы ці ў мікрахвалевай печы.
Падаваць запяканку гарачай са смятанай.
|