- малако - 800 мл
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- лаўровае лісце - 2 шт.
- чорны перац - 6 шт.
- макароны (вараныя) – 200 г
- масла – 50 г
- цыбуля-парэя - 2 шт.
- мука – 50 г
- белае віно ці булён - 150 мл
- паніровачныя сухары – 100 г
- цёрты сыр – 150 г
- вэнджаная рыба – 600 г
- соль - 1 г.л.
- чорны перац - 1/2 г.л.
У рондаль выліць малако, пакласці цыбулю, разрэзаўшы на 4 часці, лаўровы ліст і зерне чорнага перцу, давесці да кіпення, павялічыць агонь і накрыць вечкам.
Для соусу ў патэльні растапіць масла і абсмажыць нарэзаную цыбулю-парэю, дадаць муку.
Працадзіць малако і акуратна выліць на патэльню з цыбуляй і мукой, давесці да кіпення, час ад часу памешваючы.
Дадаць булён ці віно, соль і перац. Змяшаць вычышчаную рыбу, макароны і соус, ўсё выкласці ў форму, змазаную маслам.
Змяшаць сухары і цёрты сыр і пасыпаць зверху. Выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 190° каля 30 хвілін.
|