-500 г вяндліны,
-3-4 цыбуліны,
-100 г сметанкавага масла.
Для скрыляй:
-500 г мукі,
-1 яйка,
- соль.
З мукі, яйка, солі і невялікай колькасці вады прыгатаваць цеста, тонка раскачаць яго і нарэзаць квадрацікамі 3х3 см.
Адварыць скрыляй у падсоленай вадзе, адкінуць на сіта; абліць халоднай вадой, каб не склеіліся.
Вяндліну нарэзаць тонкімі скрылькамі, разам з пакрышанай цыбуляй абсмажыць на масле.
У змазаны маслам посуд пакласці радамі скрыляй і вяндліну, апошні рад павінен быць са скрыляй. Зверху паліць растопленым маслам і запячы ў духоўцы (каля гадзіны).
|