Статыстыка |
Анлайн усяго: 2 Гасцей: 2 Карыстальнікаў: 0 |
|
Ў катэгорыі матэрыялаў: 191 Паказана матэрыялаў: 101-150 |
Старонкі: « 1 2 3 4 » |
Сартаваць па:
Даце ·
Назову ·
Рэйтынгу ·
Каментарам ·
Праглядам
У традыцыйным побыце сялян займала па сваiм сакральным статусе другое, пасля хлеба, месца. Накрываючы стол, у першую чаргу ставiлi салёнку. Салiць, як i рэзаць хлеб, меў права толькi гаспадар. |
У гэты дзень палагалася піць святочнае пітво: мядова-бярозавы адвар. |
СВІНАЯ ГАЛАВА — найважнейшая рытуальная страва навагодняга вечара. Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art=1&date=1247518800 |
(зерне наогул).
Сыплюць нявесце ў чаравікі, а жаніху - у кішэнь пінжака. Калі жанчыне падчас месячных даводзіцца ісці на могілкі, то, для абароны ад магчымай шкоды, "ўжэ насыпаюць зерне ў абутак" (Беларусь). |
У творчасцi ўсходнiх славян жыта – гэта ўдава, а пшанiца – дзеўка цi маладая жонка – малодка. Цяжкасцi пры вырошчваннi гэтай культуры стварылi вакол яе арэол святасцi. Пшанiчны хлеб пяклi ў агульныя святы i для некаторых iншых асобных святочных падзей, напрыклад, на вяселле (каравай). |
Цеста для прасфор робяць з лепшай пшанічнай мукі, замяшанай на чыстай вадзе з даданнем солі, святой вады і закваскі з дрожджаў. |
Адмысловы храмавы хлеб (прасфора), які выпякалі адмыслова на Дабравешчанне і надзялялі адмысловымі магічнымі ўласцівасцямі. |
Адмыслова выпякаемы царкоўны хлеб з двух накладзеных адзін на аднаго кружочкаў з праваслаўнай сімволікай. Прасфора лічылася святой, ёй прыпісвалі адмысловыя магічныя ўласцівасці. |
Акрамя бліноў і аладак, на Масленіцу была прынята рыхтаваць яшчэ адну смачную страву, якая незаслужана забыта ў сучасных сем'ях. Страва завецца пражанцы - гэта такія смажаныя бульбяныя піражкі з розным начыннем: грыбным, капусным, мясным і тварогавым. |
Размаляваныя рознымі ўзорамі курыныя яйкі. Называлі таксама крашанкі, маляванкі. У побыце беларусаў і інш. еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць; з прыняццем хрысціянства ўвайшлі ў абрад святкавання вялікадня. |
Святочная страва беларускай традыцыйнай кухні. Ад каравая адрознівалася меншай семантычнай нагрузкай, а таксама параўнальна большым дыяпазонам спажывання – у першую чаргу на сямейныхсвятах. |
Абрадавы напой, які рыхтавалі з жыта (ячменю) і хмелю. Фальклорная семантыка П. звязваецца з каханнем і са стыхіяй агню. Працэс прыгатавання П. быў абумоўлены шэрагам правілаў у залежнасці ад рытуалу, да якога яго варылі (варылася ўся вёска, уся сям’я, часам існавала дыферэнцыяцыя на полаўзроставай прыкмеце). |
Адным з самых любімых ласункаў здаўна былі пернікі. З імі звязаны шматлікія абрады, вытокі якіх у глыбокай старажытнасці. Пернікі былі абавязковыя на шматлікіх святочных застоллях. Імі было прынята адорваць блізкіх людзей. Іх падавалі як да царскага стала, так і сялянскаму. |
Абавязковым атрыбутам велiкодных святкаванняў з’яўляецца хлеб. Хрысцiянскiя кнiжнiкi сцвярджаюць, што традыцыя сустракаць Вялiкдзень спецыяльна прыгатаваным для гэтага хлебам мае больш раннiя, яшчэ старазапаветныя вытокi, якiя сягаюць у часы iудзейскага рабства ў Егiпце. Штогод iудзеi адзначалi свята пачатку вясны, якое называлася "песах" або "свята апрэснакаў", г. зн. "прэснага хлеба мацот". |
Пульхныя мучныя аладкі, спечаныя з дражджавога цеста або з замешанага на содзе і кіслым малацэ. Пяклі П. таксама з цеста, прыгатаванага з тоўчанай варанай бульбы і мукі. |
НЕКТАР - несмяротны напой. (Славянская міталёгія). Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=6 |
Тонкія бліны з пшанічнай мукі. Называлі таксама налеснікі. Муку, часам падмяшаўшы трохі крухмалу, раскалочваюць у вадзе або малацэ на рэдкае цеста (на бліны разводзяць гусцей), дадаюць яйка. |
Адзін з найбольш архаічных сакральных прадуктаў харчавання. Для індаеўрапейцаў М. выступаў эталонам салодкасці, а самі паняцці “салодкі”, “п’яны”, “віно” – вытворныя ад “мядовы”. У міфалогіі М. сімвалізаваў крыніцу як мудрасці, так і абнаўлення жыцця і магічных сілаў. |
Некаторыя этнографы сцвярджалі, што галоўная страва Масленіцы — бліны — сімвалізавала сабой абуджэнне сонца. З гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, таму што культ Сонца не быў дамінуючым у складаным комплексе святочных рытуальна-абрадавых дзеянняў на Масленіцу. |
Масленiца вылучалася сярод астатнiх святаў народнага календара сваёй эмацыйнай узнёсласцю, празмерна багатым сталаваннем i гасцяваннем, выкарыстаннем вялiкай колькасцi рытуальных i побытава-ўжытковых прадметаў. Усё гэта вымагала рыхтавацца да свята загадзя. |
Народныя знахары выкарыстоўвалі маліны (сухія ягады, кветкі, варэнне, маладыя парасткі) як патагонны сродак пры прастудзе і кашлі, атручванні, як супрацьзапаленчы сродак, пры болю ў спіне і суставах. |
Прадукт харчавання, які ў народных уяўленнях набліжаны да стыхіі нябеснай і зямной вільгаці і супрацьпастаўлены стыхіі агню; аб’ект (прадмет) шматлікіх магічных аперацый як шкаданоснай, так і засцерагальна – спрыяльнай скіраванасці. |
Першы (Мядовы, Макавы) Спас. Першы дзень Успенскага посту носіць у народзе назву Мядовага і Макавага Спаса, таму што ў гэты дзень у храме асвячаюцца мёд і мак. |
Старажытная культурная расліна, адмысловыя якасці якой з цягам часу набылі міфалагізаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцівасці, пладавітасць, вырастанне з маленечкага зярнятка, а таксама адметныя дэкаратыўныя прыкметы – яркі чырвоны колер у кідкім спалучэнні з чорным. |
Даўняя мучная страва. На Л. крута замешвалі цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі, тонка раскачвалі, рэзалі на кавалкі (квадраты ці трохвугольнікі), варылі, адцэджвалі або вымалі лыжкай, залівалі салам, алеем з цыбуляй ці смятанай, у пост – цёртым макам, тоўчаным семем, размятымі ягадамі. Шырока вядомы ў Браслаўскім, Мядзельскім, Ваўкавыскім р-нах, часткова на Магілёўшчыне, Цэнтр. І Усх. Палессі. |
Рэгіянальная назва конадня Новага года (Мазыршчына), зафіксаваная П. Шэйнам пры канцы XIX ст. Назва тлумачыцца паданнем, паводле якога, калі нарадзіўся Хрыстос, то яго схавалі ў яслі ад пераследу з боку цара Ірада. Каля ясляў тым часам знаходзіўся малады козлік, які, здагадаўшыся, што нарадзіўся Бог, стаў прыкрываць яго сенам, каб той не змерз. У знак гэтага, як п’юць першую чарку на Васілле, то кажуць: “Святой Козлік, Святой Васіллейко, надзялі, Боже, здаровейкам!” |
Традыцыйная абрадавая страва на каляды ў славян і інш. народаў; каша з тоўчаных (не сечаных) ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні каляд, Новага года і перад вадохрышчам (на яе абавязкова гатавалася К. – сакраментальная страва). |
Даўняя страва з мукі, кісла – салодкая мучная каша. Варылі К. з жытняй або грэцкай мукі, з іх сумесі ці з жытняга соладу. Муку спачатку разводзілі летняй або халоднай вадой, размешвалі, потым залівалі варам і падварвалі. |
Кісель - халадцападобная страва, прыгатаваная з зерня, мукі, ягад, малака, паўсядзённая і рытуальная страва. |
Разам з іншымі абрадавымі стравамі аўсяны кісель (жур) падавалі і на жалобны стол як адну з самых сімвалічных. У адных выпадках памінальная трапеза ім пачыналася, а ў другіх, наадварот, заканчвалася. Вырылі яго і ў дні ўшанавання продкаў на працягу года, у так званыя “радзіцельскія” суботы: перад Масленіцай, Тройцай, на Змітраўскую суботу і г.д., таксама на Радаўніцу. |
Рэдкая кіслая страва, прыгатаваная на К. або з квашанай гародніны. Вараць мяса або рабрыну з цыбуляй, потым дадаюць крупы ці муку, уліваюць хлебны К. або некалькі лыжак рошчыны. К. варылі з грыбамі, сухой рыбай. |
Абрадавая значнасць К. тлумачыцца выкарыстаннем яе ў якасці ахвяры паганскім багам ці духам, што ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўяўленняў аб спажыванні К. як звароце да продкаў, як успамін пра іх, як дачыненні з імі ці далучэнні іх да сваіх спраў. |
Мясная страва, якая ад старажытных часоў была знаёмая беларусам, як і таксама суседнім народам. У беларускай традыцыйна-побытавай культуры К. сімвалізавала ежу “ад пуза”, сытасць, што адпавядае еўрапейскай традыцыі, дзе К. увасабляла гіпертрафаванае карнавальнае абжорства. |
Назва пірага *касавік* адбываецца ад формы *паўмесяц*, *паўкола*. Такая форма пірага не выпадковая. Як вядома, касавік - пірог для зяця, а зяць як частка сям'і, якая нараджаецца, атаясамляўся ў фальклоры з месяцам, што нараджаецца - сярпом, ці маладзіком, як яго яшчэ звалі ў народзе. |
Адзін з асноўных атрыбутаў беларускага вяселля. Можна сказаць, што абрад вяселля быў акальцаваны каравайнымі рытуаламі. Яно распачыналася працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання К. і пераносам яго ў клець, а заканчвалася дынамічным абрадам міжродавага падзелу рытуальнага хлеба. |
(Brassica oleracea), гародніна, якая ў народнапаэтычных уяўленнях сімвалізуе стан кахання, часцей пазашлюбнага ці грахоўнага. Як вынікае з тэкстаў песняў, К. часцей пагражаюць казёл і заяц – падкрэслена мужчынскія сімвалы: “Заінька, дзе звячора быў? – У агародзе капусту ламаў”. |
Традыцыйная абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. Называлася таксама канон. К. гатавалі наступным чынам: у разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылі спецыяльна спечаны прэсны корж, гарачыкі, булку ці абаранкі (паводле нар. Вераванняў мёд ужывалі для таго, каб памерламу было “соладка на тым свеце”). |
Замочаны гарох і абабраную бульбу адварваюць (паасобку) да мяккасці, адкідваюць на друшляк і, пакуль яшчэ гарачыя, прапускаюць два разы праз мясасечку. |
Гарох і белую фасолю намочваем на 6-8 гадзін, адварваем у падсоленай вадзе да поўнай гатовасці і размінаем у кашыцу, дадаючы соль і перац. Асобна адварваем замочаную чырвоную фасолю. |
У гэтай стравы, як вераць многія, вельмі старажытнае паходжанне і, у кожным разе, цікавая сімволіка. Гарохавыя камы — страва немудрагелістая. |
З мукі, вадкасці і солі замясіць прэснае цеста і пакінуць яго на 20-30 мін, прычыніўшы сурвэткай. |
Калядкі - гэта маленькія выпечаныя вырабы з жытняга цеста з рознымі начыннямі. Іх выпякаюць звычайна да Каляд і частуюць імі калядоўшчыкаў. |
Святочны печаны выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе круглай булкі, праўдагаватага пірага, вялікага абаранка або нават бліна. На захадзе Беларусі (пераважна ў Зах. Палессі) К. часта выконваў ролю каравая ў вясельным абрадзе. |
1) Падліва з канаплянага семені ці маку. Семя (мак) цёрлі, потым заварвалі. |
Гарэлка, якую вырабляюць з жытняй мукі, называецца жытнёўка. Муку запарваюць гарачаю вадой у драўляным посудзе і мяшаюць, каб не было камякоў. Накрываюць накрыўкай, каб не выходзіла пара і каб лепей запарылася. |
Найважнейшая збожжавая культура беларусаў, значна міфалагізаваная ў народнай свыядомасці. Пра Ж. існуе некалькі міфалагічных сюжэтаў больш позняга паходжання: |
22 сакавіка адзначаецца царкоўнае свята - дзень памінання Сарака Севастыйскіх пакутнікаў. Але больш гэты дзень вядомы, як сустрэча надыходзячай вясны, якую нясуць на сваіх крылах пералётныя птушкі, якія вяртаюцца дадому. Чым не повад патурбацца аб хатках для птушак, развесіць іх ў садах, парках, лясах. |
Алесь Лозка
У Лельчыцкiм раёне у першы панядзелак Спасаўкi пяклi пячэнне ("душыкi") па колькасцi душ у сям,i, макалi яго ў мёд, затым у попел. Каб пазбегнуць сустрэч са змеямi, трэба было сказаць: "Лучшэй буду душыкi ў попел мочаць, чым на сабе шохлю (змяю – А.Л.) дзержаць". |
Расліна ўсходняга паходжання. На тэрыторыі Беларусі з’явілася ў XV – XVI СТ.СТ. Паколькі прыйшла сюды даволі позна, то і яе абрадавае выкарыстанне абмежаванае. |
Паводле народнага тлумачэння, савім паходжаннем абавязаныя хрысціянскай традыцыі. |
|