| Статыстыка |
Анлайн усяго: 6 Гасцей: 6 Карыстальнікаў: 0 |
|
Ў катэгорыі матэрыялаў: 1267 Паказана матэрыялаў: 851-900 |
Старонкі: « 1 2 ... 16 17 18 19 20 ... 25 26 » |
Сартаваць па:
Даце ·
Назову ·
Рэйтынгу ·
Каментарам ·
Праглядам
Вараны ці печаны бурак нацерці на буйнай тарцы. Рэпчатую цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі і абсмажыць на алеі да залацістага колеру.
|
Вэнджаную курыцу нарэзаць невялікімі кубікамі. Вараны бурак нацерці на сярэдняй тарцы, дадаць да курыцы. Па аб'ёму бурака павінна быць у 1,5-2 разы больш курыцы.
|
Бурак спячы і ачысціць ад скуркі. Бульбу адварыць у лупіне, астудзіць і ачысціць. Фасоль адварыць. Нарэзаць бурак і бульбу кубікамі і змяшаць з варанай фасоллю і салодкім перцам, нарэзаным кубікамі. Пасаліць, паперчыць, заправіць алеем.
|
Вараны бурак і бульбу нарэзаць кубікамі, злучыць з абсмажанай на алеі цыбуляй, цёртым хрэнам, пасаліць, паперчыць, дадаць цытрынавы сок і перамяшаць.
|
Бурак спячы ці сварыць, ачысціць і нацерці на буйнай тарцы. Дадаць мочаную брусніцу, цукар, соль і перац. Перамяшаць і ўпрыгожыць брусніцай.
|
Вараны бурак ачысціць і нацерці на тарцы. Цыбулю здрабніць і дадаць да бурака разам з мочанай брусніцай.
|
Бурак адварыць ці запекчы, нацерці на буйнай тарцы. Прыгатаваць соус з тоўчаных арэхаў і часныку, дробна нарэзанай зеляніны каляндры, сухіх рэзкіх затавак, воцату.
|
Нацерці на тарцы сыры бурак. Пакласці ў рондаль, дадаць аліўкавы алей, воцат і, зачыніўшы вечкам, патушыць 5-20 хвілін. Баклажаны спячы, ачысціць і дробна пасячы.
|
Вараны бурак і салёныя агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі, моркву нацерці на дробнай тарцы.
|
Бурак адварыць, ачысціць, нарэзаць дробнымі кубікамі ці нацерці на буйнай тарцы.
|
Бурак ачысціце, нарэжце дробнымі кубікамі і злучыце з лустачкамі ананаса.
|
Бурак запекчы ці адварыць, астудзіць, пачысціць. Нарэзаць кубікамі. З авакада выдаліць костачку, выняць мякаць і нарэзаць кубікамі.
|
Бурак спячы, ачысціць, нацерці на буйнай тарцы. Агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі, цыбулю - кольцамі.
|
Гародніна, часнык, сыр праціраюцца на дробнай тарцы, цыбуля дробна рэжацца. Усё пасыпаецца соллю, пры жаданні - перцам, заліваецца сумессю смятаны з маянэзам і змешваецца.
|
Сварыць ці спячы ў духавой шафе бурак, ачысціць яго, нарэзаць саломкай ці нацерці на буйнай тарцы, пакласці ў страву, пасаліць.
|
Сыры бурак вымыйце, ачысціце, натрыце на буйнай тарцы. Дадайце нарэзаныя саломкай агуркі і радыску і нарэзаную долькамі алычу.
|
Бурак ачысціце і нарэжце доўгай саломкай. Бурачны адвар (1 шклянка) працэдзіце, дадайце соль, воцат, кмен, хрэн, цукар, давядзіце да кіпення, астудзіце.
|
Бурак спячы, ачысціць, нацерці на буйнай тарцы. Агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі (калі агуркі таўстаскурыя - ачысціць), цыбулю - кольцамі.
|
Адвараны бурак нацерці на буйнай тарцы, дадаць часнык расцёрты з соллю, заправіць алеем ці маянэзам. Салату можна перайначыць, дадаўшы сечаны селядзец.
|
Бурачнае бацвінне нашаткаваць, а сам бурак запекчы ў духоўцы да размякчэння і нарэзаць лустачкамі. Хрэн нацерці на тарцы, цыбулю нарэзаць тонкімі кольцамі.
|
2 небуйных вараных бурака ачысціць, нарэзаць саломкай. Стаўчы 0,5 галоўкі часныку, змяшаць з 1 ст. лыжкай цытрынавага соку (ці воцату) і 4 ст. лыжкамі смятаны, перамяшаць з бураком.
|
Сварыць, астудзіць і нацерці бурак на буйнай тарцы. Злёгку падсмажыць цыбулю на алеі.
|
Бурак і моркву прамыць, пачысціць, нацерці на дробнай тарцы, злучыць разам, дадаць здробненыя грэцкія арэхі і дробна нарэзаны часнык.
|
Бурак адварыць, нацерці на буйнай тарцы, дадаць абсмажаную на алеі цыбулю і арэхі, пасаліць.
|
Сталовы бурак сварыць у вадзе ці спячы ў духоўцы да мяккасці. Астыўшыя карняплоды ачысціць ад лупіны і нацерці на гародніннай тарцы.
|
Марскую капусту, нарэзаную моркву і бурак, нашаткаваную цыбулю і квашаныя агуркі заліваем марынадам на 8-10 гадзін (для падрыхтоўкі марынаду ў 2 шклянкі кіпеню дадаем цукар, соль, гваздзічку, лаўровы ліст і варым 10-15хвілін; затым астуджаем раствор і дадаем воцат).
|
Бурак памыць, выдаліць хвосцікі і адварыць да поўнай гатовасці. Гатовы бурак пакласці ў халодную ваду да поўнага астывання. Ачысціць. Парэзаць на невялікія долькі.
|
Адварыць бурак. Зліць адвар, пакінуўшы адну шклянку для соусу. Бурак астудзіць, ачысціць і нарэзаць брусочкамі. Змяшаць бурачны адвар з цытрынавым сокам і соллю і перцам, давесці да кіпення.
|
Бурак адварыць ці запекчы, нацерці на буйнай тарцы, растаўчы грэцкія арэхі, расцерці часнык з соллю і пякучым перцам, усё змяшаць, дадаць воцат і алей.
|
Бурак ачысціць, прамыць і нашаткаваць на буйнай тарцы. Часнык стаўчы і перамяшаць з бураком. Заліць цытрынавым сокам і смятанай і перамяшаць.
|
Дробна нарэзаную капусту солім, адціскаем, пакідаем на дзве гадзіны, затым змешваем яе з нарэзаным вараным бураком. Дадаем цукар, цытрынавы сок і запраўляем алеем.
|
Бурак нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробна нарэзаны (ці нацёрты на дробнай тарцы) часнык, перац, воцат. Паставіць на вадзяную лазню на 20 хвілін.
|
Моркву нацерці на дробнай тарцы. Здрабніць ядры грэцкіх арэхаў, перамяшаць з морквай, ледзь пасаліць, заліць алеем і яшчэ раз перамяшаць.
|
Нацёртую на дробнай тарцы моркву змяшаць з тоўчаным часныком і здробненымі арэхамі, дадаць соль і цукар. Паліць алеем і перамяшаць.
|
Мыем і чысцім моркву, шаруем на дробнай тарцы, туды ж націраем часнык, пасаліць па густу і дадаць смятаны.
|
Моркву нацерці на буйнай тарцы, часнык - на дробнай. Прадукты злучыць, заправіць алеем і перамяшаць.
|
Моркву, салеру і яблыкі нацерці на буйнай тарцы, заправіць алеем, змяшаным з воцатам і соллю, паперчыць. Упрыгожыць зелянінай.
|
Моркву, салеру і яблыкі нашаткаваць, змяшаць з марынадам, дадаўшы па густу молаты перац.
|
Моркву і салеру нацерці на дробнай тарцы, дадаць соль, воцат, цукар і перамяшаць з алеем. Пасыпаць зелянінай.
|
Моркву нацерці на буйнай тарцы, дадаць нарэзаныя саломкай яблыкі, цытрынавы сок, цытрынавую цэдру і цукар. Усё старанна перамяшаць. Замест цытрынавага соку можна дадаць апельсінавы сок і цэдру.
|
Моркву старанна памыць і ачысціць. Яблыка вымыць, разрэзаць напалову і выдаліць насенне і асяродак. Нарэзаць моркву і яблыкі тонкай саломкай ці нацерці іх на тарцы.
|
Моркву і яблыкі нацерці на буйнай тарцы, хрэн - на дробнай. Дадаць соль і цукар па густу, перамяшаць.
|
Цыбулю, зеляніну пятрушкі і кропу нарэзаць. Яблыкі ачысціць ад скуркі і асяродку, нацерці на тарцы і злёгку пасыпаць цукрам. Моркву нацерці на тарцы і перамяшаць з зелянінай і яблыкамі.
|
Моркву нацерці на дробнай тарцы, яблыкі - на буйнай. Заправіць цытрынавым сокам, цёртай цытрынавай цэдрай, цукрам, соллю, алеем і перамяшаць.
|
Нацёртую на дробнай тарцы моркву злучыць з дробна нарэзанай цыбуляй, цёртым хрэнам, соллю, нарэзанай пятрушкай і заправіць цытрынавым сокам з алеем. Перамяшаць.
|
Моркву і рэдзьку нацерці на дробнай тарцы, яблыкі - на буйнай, злучыць. Дадаць расцёрты са свежай цэдрай часнык, заправіць цытрынавым сокам, пасаліць, перамяшаць.
|
Нацерці моркву і рэдзьку на буйнай тарцы, дадаць соль і цукар, перамяшаць. Гарчыцу расцерці з алеем і заправіць салату.
|
Сырую моркву нацерці на дробнай тарцы, змяшаць з дробна нарэзаным лісцем крапівы, здробненым часныком, арэхамі, дадаць цытрынавы сок і соль.
|
Вычышчаную сырую моркву шаруюць на дробнай тарцы, змешваюць з дробна нарэзаным лісцем крапівы, тоўчаным часныком і грэцкімі арэхамі. Запраўляюць маянэзам з цытрынавым сокам, упрыгожваюць зелянінай пятрушкі.
|
Моркву нацерці на дробнай тарцы, дадаць мёд, перамяшаць, пасыпаць дробнарубленымі арэхамі.
|
|